𝔖 Bobbio Scriptorium
✦   LIBER   ✦

Год беларуса: Вершы. Вершаваныя апавяданні. Публіцыстыка


Book ID
126243871
Publisher
МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА
Year
1990
Tongue
Belarusian
Weight
201 KB
Category
Standards
ISBN-13
9785340005298

No coin nor oath required. For personal study only.

✦ Synopsis


Гэта кніга-першае выданне твораў Старога Уласа (Уладзіслава Пятровіча Сівога-Сівіцкага (1865–1939), беларускага паэта, пра якога М. Гарэцкі сказаў, што такія паэты «…маюць у нашан паэзіі літаратурна-маральнае значэнне як паэты з мазолістай рукою, што не толькі „з народа“, але і „сам народ“». Большасць вершаў — мастацкая апрацоўка народных легенд і паданняў.

Эта книга — первое издание произведений Старого Уласа (Владислава Петровича Сивого-Сивицкого (1865–1939), белорусского поэта, о котором М. Горецкий сказал, что такие поэты «…имеют в нашей поэзии литературно-нравственное значение как поэты с мозолистой рукой, которые не только „из народа“, но и „сам народ“». Большинство стихотворений — художественная обработка народных легенд и преданий.

Творы Старога Уласа асобным выданнем ніколі не выходзілі, друкаваліся толькі ў перыёдыцы і асобных зборніках. У дадзенае выданне ўвайшло лепшае са спадчыны пісьменніка. Творы падаюцца, як правіла, па апошніх прыжыццёвых публікацыях (калі яны друкаваліся, а не захаваліся ў рукапісах), у сучасным напісанні. Лексічныя і некаторыя фанетычныя асаблівасці мовы аўтара (дзе гэта выклікаецца патрабаваннямі вершаванага рытму і рыфмы) захоўваюцца. Датуюцца творы (калі няма прамых аўтарскіх указанняў) годам першапублікацыі.
Усе творы, згодна іх жанравых характарыстык, групуюцца ў трох раздзелах: «Вершы», «Вершаваныя апавяданні», «Публіцыстыка». Унутры раздзелаў храналогія напісання твораў не захоўваецца (за выключэннем «Публіцыстыкі»).
Асобныя вершы і вершаваныя апавяданні Старога Уласа друкуюцца з рукапісаў, што знаходзяцца ў прыватных зборах. Перапісваючы свае творы ў агульныя сшыткі, паэт звычайна іх нумараваў. У некаторых рукапісах нумарацыя адсутнічае. Як правіла, адсутнічаюць і даты напісання твораў.
У каментарыях да асобных твораў паказваюцца іх першыя і ўсё найбольш значныя наступныя публікацыі.

✦ Subjects


Публицистика


📜 SIMILAR VOLUMES


Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпе
📂 Standards 📅 2012 🌐 Belarusian ⚖ 376 KB

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзе

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпе
📂 Standards 📅 2012 🏛 Редакцыя газеты “Звязда” 🌐 Belarusian ⚖ 1 MB

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзе

Грамадскія ідэалы: нацыянальныя традыцыі
📂 Standards 📅 2000 🏛 Грамадскае аб 🌐 Belarusian ⚖ 723 KB

У зборніку прадстаўлены матэрыялы навуковай канферэнцыі, якая праводзілася ў Менску 26-27 лістапада 1998 года. У аснове зборніка ляжаць матэрыялы, якія асвятляюць праблему грамадскіх ідэалаў у беларускай гістарычнай і сучаснай рэальнасці, закранае аспекты рэлігійных і асветніцкіх ідэалаў сучаснага г