3 папераў Альгерда Абуховіча
- Book ID
- 126841122
- Tongue
- Belarusian
- Weight
- 2 MB
- Category
- Standards
No coin nor oath required. For personal study only.
✦ Synopsis
Асаблівае месца ў творчасці Абуховіча займаюць мемуары — нязмушанае пісьменніцкае апавяданне аб сабе і сваёй эпосе, напоўненае роздумам пра час, літаратуру, вечныя праблемы чалавечага жыцця. Упершыню гэтыя мемуары з'явіліся ў друку ў газеце газеце «Гоман» у 1916 годзе пад назвай «3 папераў Альгерда Абуховіча». Рукапіс не захаваўся, публікацыя не лепшай якасці, і даследчыкі маюць сёння клопаты з прачытаннем некаторых дат і прозвішчаў. Дастаткова сказаць, што асобныя мясціны твора нявопытныя публікатары датавалі 1904 годам, тады як у 1898 годзе пісьменнік памёр. Для ўзнаўлення правільнага тэксту мемуараў, як і для вывучэння жыццяпісу А. Абуховіча, шмат зрабілі Р. Родчанка, А. Мальдзіс, У. Казбярук і інш.
Сёння лічыцца даказаным, што мемуары пісаліся ў 1894 годзе ў Слуцку і часткова ў Зарэччы на Глушчыне.
Гэта параўнальна невялікі, але надзвычай ёмісты твор. Мемуары А. Абуховіча прывабліваюць не толькі цікавым зместам, але і каларытнасцю замалёвак, свабоднай, раскаванай формай, жывой, сакавітай мовай, шчырасцю, спавядальнасцю. Кавалкі ўспамінаў лёгка і натуральна спалучаюцца з дзённікавымі запісамі, з роздумам, з вершаванымі радкамі і пасажамі публіцыстычнага характару.
Запісы вяліся фрагментарна, А. Абуховіч звяртаўся да свайго рукапісу перыядычна, час ад часу. Усяго ў «Паперах Абуховіча» 12 фрагментаў або раздзелаў, якія можна разглядаць як своеасаблівыя празаічныя мініяцюры. Усе яны маюць свае назвы, некаторыя датаваныя. Звязаны яны паміж сабой па асацыятыўна-храналагічным прынцыпе. Пісьменнік не ставіў задачы паслядоўна апісваць усё сваё жыццё. Ён выбраў пэўныя моманты, паслядоўнасць якіх прадыктавана як храналогіяй, так у не меншай ступені і іншымі фактарамі (асацыяцыі, важнасць для «гісторыі душы», для духоўнага станаўлення аўтара-героя).
✦ Subjects
Биографии и Мемуары
📜 SIMILAR VOLUMES
Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Бела
«Пятьдесят лет тому назад умер Аполлон Александрович Григорьев, замечательный русский поэт и мыслитель сороковых годов. Из сочинений его издана весьма малая часть: томик стихов и первый том „Сочинений“; то и другое теперь – библиографическая редкость (особенно стихи). О Григорьеве не написано ни одн